БЕЛ Ł РУС

Сёння на Алімпіядзе беларускія атлеты выступяць у двух відах

9.08.2024 / 7:39

Nashaniva.com

Вольная барацьба і цяжкая атлетыка.

Магамедхабіб Кадзімагамедаў заваяваў срэбра на Алімпіядзе ў Токіа

У катэгорыі 74 кг у вольнай барацьбе стартуе Магамедхабіб Кадзімагамедаў — сярэбраны прызёр Гульняў у Токіа. У кваліфікацыі яго першым супернікам стане Разамбек Джамалаў з Узбекістана.

Пачатак папярэдніх паядынкаў у 12:30.

Таксама на памост выйдзе цяжкаатлетка Сюзанна Валадзько, якая пазмагаецца за ўзнагароды ў катэгорыі да 71 кг. Яе асноўнымі канкурэнткамі стануць дзяўчаты з ЗША, Францыі, Румыніі і Эквадора.

У Беларусі на Алімпіядзе тры медалі: золата Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне). 

Алімпіяда завершыцца ў нядзелю.

Чытайце таксама:

Польшча з Крысцінай Ціманоўскай не трапіла ў фінал эстафеты 4х100 метраў

Канаістка Юлія Трушкіна прабілася ў паўфінал

Каментары да артыкула