БЕЛ Ł РУС

Чарга з аўтобусаў на польскай мяжы істотна зменшылася

15.08.2024 / 10:22

Nashaniva.com

Якая сітуацыя на межах па стане на 10:00?

Фота: t.me/granica_bypl

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 10:00 — 22 аўтобусаў і 450 легкавікоў. Учора раніцай было 37 аўтобуса, пазаўчора — 50 аўтобусаў, 10 дзён таму даходзіла да 80 аўтобусаў.

У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання чаргі з аўтобусаў няма, а стаіць 380 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.

У «Беняконях» — 230 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 10 легкавікоў.

Мінсктранс паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, як сачыць за затрымкамі аўтобусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула