БЕЛ Ł РУС

У Сібіры ўпаў расійскі вайсковы самалёт

15.08.2024 / 18:15

Nashaniva.com

Мінабароны Расіі заявіла, што ў Іркуцкай вобласці пры выкананні планавага вучэбнага налёту пацярпеў крушэнне самалёт-бамбавік Ту-22М3.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Mash, бамбавік з чатырма чальцамі экіпажа на борце вылецеў з авіябазы «Белая». Праз некалькі хвілін сістэма засведчыла адмову левага рухавіка, ён загарэўся. Экіпаж адвёў машыну ў раён вёскі Міхайлаўка, сам ён перад падзеннем здолеў катапультавацца.

Міністэрства абароны Расіі паведамляе, што самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці, таму на зямлі нібыта абышлося без разбурэнняў. 

Чытайце таксама:

Беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Варонежскую вобласці

У Бразіліі ўпаў пасажырскі турбавінтавы самалёт ATR-72

Боінг Лукашэнкі трапіў пад амерыканскія санкцыі 

Дырэктар расійскага завода-вытворцы МіГаў працаваў на ўкраінскую разведку

Каментары да артыкула