БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі будзе развітанне з Сяргеем Калякіным

15.08.2024 / 20:16

Nashaniva.com

Развітанне з памерлым палітыкам Сяргеем Калякіным адбудзецца ў суботу, 17 жніўня, у рытуальнай зале па вуліцы Кульман у Мінску з 12:00 да 13:30.

Вядомы дзеяч беларускага левага руху Сяргей Калякін пайшоў з жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы сёння раніцай ва ўзросце 72 гадоў.

З 1994 года Калякін узначальваў Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» (да 2009 года яна называлася Партыяй камуністаў Беларускай).

Чытайце таксама:

Памёр Сяргей Калякін

«Камуніст, які выступае за буржуазную рэвалюцыю». Пяць фактаў пра Сяргея Калякіна, які стварае «партыю марксісцкіх поглядаў»

«Калі палітыка пытаюць, агент ты ці не агент, я не ведаю, што ён мусіць адказваць». Сяргей Вазняк патлумачыў, для чаго ім з Калякіным партыя

Каментары да артыкула