БЕЛ Ł РУС

У Віцебску прарвала газаправод: эвакуявалі дзіцячы садок і жыхароў дома

19.08.2024 / 12:25

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння ў 10:44 на вуліцы Шмырова ў Віцебску.

Скрыншот відэа МНС

 З дзіцячага садка №8, размешчанага недалёка ад месца інцыдэнту, работнікі МНС правялі эвакуацыю 25 дзяцей і 10 чалавек персаналу, яшчэ 3 чалавекі эвакуяваныя з найбліжэйшых дамоў.

Месца правядзення рамонтных работ ачэплена. Аварыйнай брыгадай «Віцебскгаз» праводзяцца аднаўленчыя работы. Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула