БЕЛ Ł РУС

Жудаснае ДТЗ у Пружанскім раёне: аўтамабіль сутыкнуўся з аўтобусам. Загінулі тры чалавекі

21.08.2024 / 9:18

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў 07:15.

Фота: МУС

Сёння каля 07:15 у Пружанскім раёне, кіроўца аўтамабіля Mercedes, рухаючыся па другараднай дарозе, не саступіў дарогу і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, які рухаўся па галоўнай.

Ад удару аўтобус перакуліўся. У салоне знаходзіліся 12 чалавек. У выніку ДТЗ загінуў кіроўца Mercedes і два пасажыры аўтобуса, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

Фота: МУС

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, следча-аператыўная група.

Фота: МУС

Фота: МУС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула