БЕЛ Ł РУС

У Мінску перакрыюць на тры гадзіны вуліцу Курчатава

22.08.2024 / 09:46

Nashaniva.com

У Мінску з 13.00 да 16.00 перакрыюць вуліцу на час вучэнняў тэрытарыяльных войскаў у Маскоўскім раёне

«Будзе цалкам абмежаваны рух усіх відаў транспарту паблізу дома № 10 па вуліцы Курчатава», — праінфармавалі ў ДАІ. Непадалёк знаходзіцца біялагічны факультэт БДУ, на якім вучыцца Коля Лукашэнка.

У Маскоўскім раёне Мінска зараз навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў. На 20-22 жніўня запланавана камандна-штабное вучэнне — афіцэры павінны патрэніравацца кіраваць падраздзяленнямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула