БЕЛ Ł РУС

Z-спявачцы Юліі Чычэрынай расійскія вайскоўцы падарылі касметычку Chanel, скрадзеную ва Украіне. Яна шчаслівая

30.08.2024 / 21:37

Nashaniva.com

Расійская спявачка Юлія Чычэрына, вядомая сваёй актыўнай падтрымкай вайны ва Украіне, пахвалілася, што ёй падарылі «трафейную» сумку брэнда Chanel, заўважыў The Insider.

Скрыншот з відэа

Відэазапіс спачатку з'явіўся на канале «Крест русского солдата (Петр)», а затым быў апублікаваны на асабістым канале Чычэрынай.

Чычэрына, прымаючы крадзенае дабро, выглядае вельмі задаволенай, жартуючы, што на фронце «злавілі французаў» і «гэта ў іх патранташы такія».

Чытайце таксама:

«Саюзнікі тыпу». Блогер-камуніст Содзель абурыўся, што Rutube не дае яму як беларусу зарабляць

Аляксей Талай здымаецца ў расійскім фільме пра вайну

Беларускую прапагандыстку Марыю Пятрашка ўзялі працаваць на расійскае тэлебачанне

Каментары да артыкула