БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб вызвалены ад абавязкаў капітана футбольнай зборнай

12.02.2010 / 22:50

9 лютага галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге наведаў футбольны клуб «Штутгарт».

У беларускай футбольнай зборнай будзе новы капітан.

Як паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, 9 лютага галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге наведаў футбольны клуб «Штутгарт», дзе сустрэўся з Аляксандрам Глебам і галоўным трэнерам Крысціянам Гросам. Адбылася гутарка аб цяперашнім і наступным выступленні Глеба за клуб і зборную.

Удзельнікі размовы «прыйшлі да высновы, што беларускаму паўабаронцу неабходна сістэмна працаваць над паляпшэннем фізічнай формы».

Каб поўнасцю сканцэнтравацца на паляпшэнні сваіх паказчыкаў у клубе, футбаліст папрасіў Штанге вызваліць яго ад пасады капітана нацыянальнай зборнай. Пры гэтым Глеб «падкрэсліў,

што хоча максімальна дапамагчы камандзе ў адборачным раундзе чэмпіянату Еўропы-2012».

Штанге прызначыў Глеба капітанам зборнай перад пачаткам адборачнага раунда чэмпіянату свету-2010.

Новы капітан беларускай каманды будзе аб'яўлены перад першым афіцыйным матчам гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула