БЕЛ Ł РУС

Мінскі падлетак пашкодзіў 11 машын на паркоўцы

4.09.2024 / 11:9

Nashaniva.com

У аператыўна-дзяжурную службу Першамайскага РУУС звярнуліся жыхары раёна, аўтамабілі якіх невядомыя пашкодзілі ў начны час.

Хутка зламысніка і затрымалі, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска». Ім аказаўся 16-гадовы першакурснік адной з вышэйшых замежных навучальных устаноў.

Ідучы дадому пасля сустрэчы з таварышам, здымаў з аўтамабіляў нумарныя знакі і разбіваў шыбы.

Свае дзеянні хлопец патлумачыў тым, што быў у стане алкагольнага ап'янення. Сума нанесенай шкоды ўстанаўліваецца. Яе давядзецца кампенсаваць непаўналетняму і яго бацькам.

Заведзена крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула