БЕЛ Ł РУС

Раніцай Расія атакавала дронамі Кіеў. Узнік пажар

7.09.2024 / 08:02

Nashaniva.com

Раніцай 7 верасня Расія зноў выпусціла беспілотнікі па Кіеве. Усе яны былі знішчаны. Узнік пажар, паведаміў кіраўнік Кіеўскай ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых і разбурэнняў няма. Абломкі збітых дронаў выявілі ў чатырох месцах сталіцы, у тым ліку — у двары жылога дома.

Пажар плошчай 50 квадратных метраў узнік на адкрытай мясцовасці. Яго аператыўна патушылі.

Паветраная трывога была абвешчана ў васьмі рэгіёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула