БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах затрымалі двух братоў, адзін з якіх меў сэлфі з Латушкам

9.09.2024 / 18:49

Nashaniva.com

У Баранавічах сілавікі затрымалі двух братоў, відэа з якімі апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале.

Адзін мужчына гаворыць, што падчас мітынгаў у 2020 годзе яны былі ў цэнтры горада, а ягоны брат — што яны выязджалі і ў Мінск. У гэты момант паказваюць сэлфі аднаго з іх з Паўлам Латушкам.

У сацыяльных сетках браты падпісаныя як Вадзім і Алег Хільчук, высветліла «Медыязона».

Трэці затрыманы гаворыць, што 9 жніўня 2020 года знаходзіўся ў двары вуліцы Камуністычнай, 18, але на гукі сірэны і крыкаў вырашыў схадзіць у цэнтр горада. 

Чытайце таксама:

Былую палітзняволеную з Гродна пачалі паўторна судзіць па двух крымінальных артыкулах

Такарчук: Я прашу маму і ўсіх прашу пісаць на памілаванне. Трэба выйсці любой цаной

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Палітвязня, затрыманага па вяртанні з Польшчы, будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах

Каментары да артыкула