Арменія пачынае перамовы з ЕС аб лібералізацыі візавага рэжыму
Пра пачатак перамоў аб пераглядзе візавага рэжыму паміж Арменіяй і Еўрасаюзам паведаміў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Еўракамісіі Маргарыцісам Схінасам.
Нікол Пашынян. Фота: Johanna Geron, Pool Photo via AP
«Я рады, што ў нашых адносінах ёсць прыкметныя змены: пачынаюцца перамовы па лібералізацыі візавага рэжыму, прынята рашэнне падтрымаць Рэспубліку Арменія Еўрапейскім фондам міру, што мы высока цэнім», — сказаў Пашынян.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Арменіі «працягваюцца дыскусіі» аб магчымасці ўступлення краіны ў Еўрасаюз.
«Неабходна падысці да гэтай тэмы падрабязна і комплексна. Тут будзе важна прыслухацца да назіранняў і парадаў нашых партнёраў з ЕС», — дадаў палітык.
Чытайце таксама:
Дзе большыя заробкі — у Беларусі, Расіі ці Арменіі?
Затрыманая ў Арменіі беларуска ўжо можа свабодна пакінуць краіну
Пашынян заявіў пра замарозку Арменіяй удзелу ў АДКБ
Пасольства Беларусі ў Арменіі закідалі яйкамі і памідорамі ВІДЭА