Вялікі пажар у Вялікіх Аўцюках патушылі
Вялікі пажар у Вялікіх Аўцюках Калінкавіцкага раёна ліквідаваны ратавальнікамі, цяпер вядзецца праліўка і разборка канструкцый, паведаміла прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Агнём знішчаныя 4 нежылыя дамы, 12 гаспадарчых пабудоў і легкавы аўтамабіль. Пашкоджаны дах аднаго нежылога дома. Пацярпелых няма.
Разгляданая версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці.
Чытайце таксама:
Вялікія Аўцюкі на Палессі пацярпелі ад моцнага пажару
На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю
У Чарнобыльскай зоне новы пажар: прыцягнулі чатыры сотні ратавальнікаў