БЕЛ Ł РУС

У Іванаве на пажары загінулі двое малалетніх дзяцей

15.02.2010 / 14:13

Бацькі на нядоўгі час пакінулі дзяцей адных.

Трагедыя адбылася 12 лютага прыкладна ў 17.00 у прыватным драўляным жылым доме, дзе жыла маладая сям’я з двума дзецьмі. Паводле папярэдніх звестак, бацька ішоў з працы дамоў, маці — ішла на працу, куды яе выклікалі.

Іх дзеці, шасцігадовы і двухгадовы хлопчыкі, непрацяглы час заставаліся дома адны. Пажар заўважыла суседка, якая выклікала ратавальнікаў.

Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі ў жылым пакоі, дзе быў ачаг узгарання, цела двухгадовага дзіцяці, у іншым — шасцігадовага ў стане непрытомнасці. Ён памёр па дарозе ў бальніцу.

Прычыну пажару ўстанаўлівае спецыяльна створаная камісія.

Паводле наяўнай інфармацыі, дзеці былі адрэзаны агнём ад выхаду з дому.

10 лютага ў гарадскім пасёлку Ружаны Пружанскага раёна ў выніку пажару ў прыватным жылым драўляным доме таксама загінулі двое малалетніх дзяцей, хлопчык 2005 года нараджэння і яго сястра 2008‑га. Папярэдняя прычына пажару — дзіцячыя гульні з агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула