БЕЛ Ł РУС

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА

12.09.2024 / 08:55

Nashaniva.com

ГУР Мінабароны Украіны апублікавала відэа атакі расійскага самалёта Су-30 над Чорным морам. 

«Падчас аперацыі ў акваторыі Чорнага мора воіны спецпадраздзялення ГУР МА Украіны знішчылі расійскі баявы самалёт Су-30СМ трапляннем з ПЗРК. Знішчальнік, які ўпаў у моры, належаў да 43 асобнага марскога авіяцыйнага палка ВКС РФ, які базуецца на аэрадроме горада Сакі ў часова акупаваным Крыме», — сказана ў заяве.

Расія інфармацыю афіцыйна не каментавала. Пост без слоў інфармаванага расійскага канала Fighterbomber пацвярджаў інфармацыю пра страту Расіяй самалёта.

Напярэдадні ў Мінабароны РФ заявілі, што ўкраінскія вайскоўцы спрабавалі захапіць буравую ўстаноўку «Крым-2» у Чорным моры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула