У Дзятлаўскім раёне знайшлі жанчыну, якая згубілася тры дні таму
73-гадовую Марыю Рагацэвіч, якая тры дні таму пайшла з псіханеўралагічнага інтэрната для інвалідаў і састарэлых, знайшлі ў лесе, прыкладна за 1,5 кіламетра ад інтэрната. Жанчына знікла яшчэ 11 верасня.
Скрыншот з відэа
Пошукі вяліся супрацоўнікамі мясцовага аддзела міліцыі, МНС і валанцёрамі. Задача ўскладнялася тым, што ніхто не ведаў, у якім кірунку жанчына пайшла.
Адзначаецца, што летась яна ўжо пакідала інтэрнат. Тады яе знайшлі на адлегласці 4 кіламетраў ад установы.
Чытайце таксама:
У Мазыры знайшлі труп у прыпаркаванай машыне. Ён праляжаў у ёй некалькі дзён
У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч