Інаўгурацыя Януковіча прызначана на 25 лютага
Лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч, абраны прэзідэнтам Украіны, прыме прысягу на вернасць народу краіны на пазачарговым ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады 25 лютага.
Пастанову пра гэта з аўторак прынялі дэпутаты ўкраінскага парламента.
Раней намеснік кіраўніка Партыі рэгіёнаў Ганна Герман паведаміла, што
Януковіч мае намер прапанаваць ўзначаліць урад былому кандыдату ў прэзідэнты, буйному прадпрымальніку Сяргею Цігіпку.
У першым туры выбараў ён заняў трэцяе месца.