БЕЛ Ł РУС

Мужчына пад Рагачовам загінуў, распілоўваючы снарад часоў Другой сусветнай вайны

18.09.2024 / 16:33

Nashaniva.com

Мужчына займаўся нелегальным пошукам гістарычных артэфактаў, быў так званым «чорным капальнікам». Але чарговая знаходка стала для яго апошняй, паведаміў Следчы камітэт

З дапамогай вуглашліфавальнай машынкі мужчына ў сваім доме ў аграгарадку Журавічы распілоўваў стары боепрыпас. Той знянацку выбухнуў і смяротна параніў чалавека. Смяротны інцыдэнт здарыўся 13 верасня. 

Вядома, што загінулы раней двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі.

Чытайце таксама:

Жыхарка Гродна вырашыла пабудаваць на ўчастку басейн — і наткнулася на снарад часоў вайны

У Ваўкавыскім раёне ў лесе знайшлі 16 скрынак з артылерыйскімі снарадамі

Проста ў цэнтры Новалукомля знайшлі авіяцыйную бомбу

Мужчына пад Віцебскам пілаваў снарад часоў вайны. Той выбухнуў 

Каментары да артыкула