У Глыбокім затрымалі як мінімум 12 чалавек
Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.
Паводле віцебскіх праваабаронцаў, «хапун» у Глыбокім адбыўся напрыканцы мінулага тыдня і працягваўся некалькі дзён.
@nashaniva У Глыбокім затрымалі чалавек дванаццаць #беларусь #беларусьсейчас #глыбокае #милиция #новости #навіныбеларусі #беларус #историк #нашаніва ♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны
Затрымана не менш за 12 чалавек, у тым ліку краязнаўца і даўні грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч.
На відэа затрыманыя кажуць, што ў жніўні 2020 года бралі ўдзел у пратэстах. Адзін з іх удакладняе, што гаворка ідзе пра мітынг 16 жніўня, падчас якога ён «перакрываў дарогі».
Таксама ў відэа сілавікоў прадэманстраваны кадры жорсткіх затрыманняў — аднаго мужчыну са зламанай рукой паклалі тварам на падлогу.