БЕЛ Ł РУС

Vodafone зрабіў «самы танны ў свеце мабільнік»

16.02.2010 / 15:55

Каштаваць ён будзе прыкладна 11 еўра.

На кангрэсе ў Барселоне, прысвечаным мабільнай сувязі, брытанская тэлекамунікацыйная фірма Vodafone прадставіла «самы танны ў свеце мабільны тэлефон». Ён створаны для небагатых краін.

Vodafone 150.

Новы мабільны тэлефон будзе каштаваць менш за 15 даляраў, ці 11 еўра.

З тэлефона Vodafone 150 можна будзе тэлефанаваць і адпраўляць SMS, а таксама выкарыстоўваць яго для мабільных плацяжоў. Час размовы — 5 гадзін, батарэя трымае зарад 10 дзён.

Сярод іншых функцый — тэлефонная кніга на 100 нумароў, вібразванок і ліхтарык. Тэлефон паступіць у продаж спачатку ў Індыі, Турцыі і некалькіх афрыканскіх дзяржавах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула