БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Сумах: шэсць чалавек загінулі

28.09.2024 / 09:38

Nashaniva.com

У Сумах расіяне двойчы ўдарылі па медыцынскай установе: па стане на зараз загінула 6 чалавек, паведаміў у сваім тэлеграме міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.

Фота: Украінская праўда

У выніку першага абстрэлу загінуў 1 чалавек, былі пашкоджаныя перакрыцці некалькіх паверхаў бальніцы. Пачалася эвакуацыя пацыентаў і персаналу.

Для дапамогі людзям на месца абстрэлу прыбылі ратавальнікі і паліцэйскія.

«Тады ж, падчас эвакуацыі хворых, вораг зноў нанёс удар. Па стане на цяпер вядома пра 6 загінулых, сярод якіх паліцэйскі. Яшчэ адзін паліцэйскі паранены», — напісаў Ігар Кліменка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула