Футбаліст «Нёмана» ў парыве гневу даў выспятка надпісу «80 гадоў вызвалення» ВІДЭА
Незвычайны выпадак адбыўся падчас матча чэмпіянату Беларусі па футболе паміж гродзенскім «Нёманам» і «Славіяй» з Мазыра.
Скрыншот трансляцыі «Беларусь-5».
Форвард гарадзенцаў Ягор Зубовіч быў настолькі ўз'юшаны сваёй заменай, што, пакідаючы поле, стукнуў нагой па банеры. У выніку ў стэндзе, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў, утварылася вялізная дзірка.
@nashaniva Эмоцыі дня #беларусь #белорусы #фкнеман #нёман #гродно #гародня #нашаніва #беларускітыкток ♬ Directed by Leena Kilevaya - Студия Феникс
Ці будуць нейкія дысцыплінарныя санкцыі супраць Зубовіча, пакуль невядома. Матч жа скончыўся мінімальнай перамогай «Нёмана», вырашальны гол быў забіты ўжо калі Зубовіча не было на полі.