БЕЛ Ł РУС

У Беларусі заблакавалі расійскі анлайн-кінатэатр Okko

1.10.2024 / 10:57

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі прыняла такое рашэнне 30 верасня.

Міністэрства інфармацыі прыпыніла доступ да расійскага відэасэрвісу Okko на тэрыторыі Беларусі. Прычыны прыпынення доступу не называюцца.

Okko уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых расійскіх стрымінгавых сэрвісаў. Ён вядомы ў тым ліку сваімі спартыўнымі трансляцыямі міжнародных спаборніцтваў.

У Беларусі ён працаваў легальна — абаненты Белтэлекама маглі за дадатковыя грошы падключыць доступ да Okko.

Белтэлекам паведаміў, што пакуль не будзе спаганяць з карыстальнікаў плату за паслугу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула