БЕЛ Ł РУС

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады

4.10.2024 / 08:43

Nashaniva.com

Мінскводаканал папярэдзіў аб часовым пагаршэнні якасці вады ў некаторых раёнах сталіцы.

Планавыя работы на вонкавых сетках водазабеспячэння будуць праводзіць 6—7 кастрычніка.

З 23:00 6 кастрычніка да 6:00 7 кастрычніка будзе адсутнічаць халоднае водазабеспячэнне на пр. Ракасоўскага, 113/3, 127а, 129, 151, 151/2; вул. Мяржынскага, 1а, 3, 4, 5, 6, 6а, 7, 8, 9, 10, 11. 

Магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння (пр. Ракасоўскага — вул. Пляханава — Малініна, вул. Мяржынскага — Калініна — зав. Інструментальны — вул. Талбухіна) у названы перыяд і наступныя двое сутак.

У розны прамежак часу 7 кастрычніка будзе адсутнічаць халодная вада на вул. Кунцаўшчыне, 7; вул. Чарвякова, 3; вул. Адэскай, 8; вул. Міхася Лынькова, 105.

Магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння на вул. Кунцаўшчыне, 11, 9, 7; вул. Адэскай, 6, 8, і ўжо названых адрасах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула