БЕЛ Ł РУС

Жыхар Ганцавічаў замовіў міліцыі сваю «дастаўку» дамоў разам з машынай

18.02.2010 / 18:28

У міліцыю патэлефанаваў жыхар Ганцавіч і папрасіў даставіць яго дадому, і туды ж перагнаць яго машыну. Сам ён знаходзіўся ў гаражы, дзе выпіваў з сябрамі.

Міліцыянты прыехалі, але павезлі яго не дамоў, а ў ізалятар часовага ўтрымання.

Мужчына патлумачыў праваахоўнікам, што пра такую паслугу ён, нібыта, даведаўся з рэкламнага роліка, паказанага па тэлевізіі. Цяпер за знаходжанне ў ізалятары ганцаўчанін павінен заплаціць штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула