У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую
Чытач распавёў Onliner пра здарэнне ў Ждановічах. Там затапляе вадой выезд на МКАД. «Праехаць яшчэ было магчыма, але сітуацыя развіваецца імкліва», — адзначыў кіроўца.
Інцыдэнт адбыўся ў раёне вуліцы Вязынскай. Відавочца выказаў сваю здагадку: прарвала цепласетку. Пакуль гэта толькі версія, афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль не паступала.
Іншыя кіроўцы, якія праязджалі гэты ўчастак дарогі, распавядаюць пра ўстойлівы пах каналізацыі. На дарозе паўстаў невялікі затор.