БЕЛ Ł РУС

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна

9.10.2024 / 15:21

Nashaniva.com

Сустрэчу па Украіне ў фармаце «Рамштайн» адмянілі пасля таго, як стала вядома, што на яе не прыедзе прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з-за ўрагану «Мілтан». Пра гэта паведамілі дзве крыніцы ў НАТА для «Радыё Свабода».

President.gov.ua

Саміт павінен быў адбыцца ў Германіі з 10 па 13 кастрычніка. Планавалася, што на яго прыбудуць каля дваццаці лідараў дзяржаў або іх урадаў, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прадставіць свой «план перамогі».

Учора, 8 кастрычніка, украінскі бок таксама абвясціў, што другі саміт міру, які Кіеў планаваў правесці ў лістападзе, перанесены на пазнейшы тэрмін.

Напярэдадні Байдэн адклаў сваю паездку ў Германію «для таго, каб кантраляваць падрыхтоўку да ўрагану «Мілтан» і меры рэагавання на яго», гаворыцца ў заяве Белага дома. Паведамляецца, што «Мілтан» абрынецца на Фларыду сёння ўначы, і зараз хуткасць яго ветру дасягае 260 кіламетраў у гадзіну. Улады заклікалі да эвакуацыі больш за 5,5 мільёна чалавек і тэрмінова прыбіраюць абломкі ад папярэдняга ўрагану «Хелен».

Сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», таксама вядомыя як сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны, праводзяцца рэгулярна пасля ўварвання Расіі ва Украіну. У гэтых зборах удзельнічаюць прадстаўнікі ваенных ведамстваў больш чым 50 краін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула