БЕЛ Ł РУС

Зарэгістравалі ініцыятыўную групу Франака Вячоркі

19.02.2010 / 13:51

Мазырская раённая выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні палітжаўнера Франака Вячоркі.

Мазырская раённая выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні палітжаўнера Франака Вячоркі кандыдатам у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў па Станцыённай выбарчай акрузе №25.

Заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы і спіс яе ўдзельнікаў былі пададзеныя ў выбаркам 15 лютага.

Станцыённая выбарчая акруга №25 уваходзіць ў межы Палескай выбарчай акругі №43, дзе месціцца і в/ч 48694, у якой зараз Франак праходзіць тэрміновую службу .

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула