БЕЛ Ł РУС

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

14.10.2024 / 10:56

Nashaniva.com

Яны падвешаныя на даху гасцініцы на вышыні 120 метраў.

Гэтым летам над плошчай Аляксандэрплац у Берліне з’явіліся самыя высокія арэлі Еўропы. Яны падвешаныя на даху гасцініцы Park Inn на вышыні 120 метраў. Адтуль адкрываецца від на плошчу, тэлевежу, царкву Святой Марыі і ўвесь цэнтр сталіцы. Кошт наведвання складае 24,9 еўра з чалавека, піша Bild.

Рэпарцёрка Bild Надзінэ Хофман адважылася пакатацца на новых арэлях. Ёй правялі інструктаж і абвязалі страхоўкай, пасля чаго разгайдалі і запусцілі ў паветра.

Паводле журналісткі, яна і не ведала, што катацца на арэлях можа быць так страшна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула