Прызналі «экстрэмісцкім» чат мінскіх барыста. У ім амаль 1600 чалавек
14.10.2024 / 18:7
Адпаведнае рашэнне прынятае 11 кастрычніка судом Партызанскага раёна Мінска, піша «Вясна». У гэтым чаце людзі шукалі ці прапаноўвалі працу ў розных мінскіх кавярнях.
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі тэлеграм-канал «ЯМыБОБ», старонкі ў інстаграме bgmedia_365, a2.print, kurilinmike13, hub.belastok, а таксама суполка ва «ВКонтакте» «Полесское времечко».
Чытайце таксама:
Колькасць распачатых крымінальных спраў за «экстрэмісцкія злачынствы» — 19 тысяч
У Рагачове за лайкі звольнілі і судзяць дырэктара школы
СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек
У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»