БЕЛ Ł РУС

У карыстальнікаў з Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да Livejournal

15.10.2024 / 17:8

Nashaniva.com

У Беларусі перастала адкрывацца блог-платформа Livejournal (»Жывы часопіс»). Пра недаступнасць інтэрнэт-сэрвісу паведамляюць карыстальнікі ў сацсетках, піша Devby.io.

Пры спробе зайсці на старонку Livejournal з'яўляецца паведамленне пра недаступнасць сэрвісу. Пры гэтым з VPN Livejournal даступны.

Чаму так адбываецца, невядома. Мінінфарм і іншыя дзяржорганы не паведамлялі аб абмежаванні доступу да гэтага сэрвісу.

Раней праблемы з доступам да Livejournal назіраліся амаль паўтара дзясятка гадоў таму, падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе.

Чытайце таксама:

У Расіі пасля блакавання сайт discord.ru стаў перанакіроўваць на рэкламу вайсковай службы па кантракце

Мінінфарм патлумачыў рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу Okko

Telegram будзе выдаваць уладам IP-адрасы і нумары тэлефонаў парушальнікаў

Каментары да артыкула