БЕЛ Ł РУС

У мінскім навабудзе прадаюцца кладоўкі

17.10.2024 / 12:26

Nashaniva.com

Колькі каштуюць?

Фота: Мінскбуд

«Мінскбуд» размясціў інфармацыю, што жыхарам адной са сталічных новабудоўляў (ЖК «Утульны») прапануюць прыкупіць кладоўкі.

Прапануецца 30 каморак па 2 300 за «квадрат» плошчай ад 3,2 кв.м да 4,3 (7 360 — 9 890 рублёў).

Ёсць таксама яшчэ 30 кладовак па 2 200 рублёў за квадрат плошчай ад 4,3 кв. м да 6,6 (9 460 — 14 520 рублёў).

Заявы аб заключэнні дамоваў будуць прымацца з 24 кастрычніка ў парадку чаргі па адрасе: вул. Карла Маркса, 13а, каб. 105.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула