БЕЛ Ł РУС

Гродзенскі аблвыканкам не мае грошай на аднаўленне помнікаў гісторыі

22.02.2010 / 12:56

У бюджэце Гарадзенскай вобласці на 2010 г. няма грошай на аднаўленне помнікаў гісторыі і архітэктуры.

Пра гэта на мінулым тыдні паведаміў журналістам Іван Жук, які часова выконвае абавязкі старшыні аблвыканкама.

Гаворка на прэс‑канферэнцыі, у прыватнасці, была пра рэканструкцыю

палацаў Друцкіх‑Любецкіх у Шчучыне, Чацьвярцінскіх у Жалудку, Каложскай царквы і Старога замка ў Гродне.

Іван Жук, адзначыў, што сродкаў на аднаўленне гэтых помнікаў сёлета няма, але ўлады будуць «прымаць меры па недапушчэнні іх разбурэння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула