БЕЛ Ł РУС

У Мсціславе падзенне снега з даху траўмавала сямікласніцу

22.02.2010 / 13:05

Вучаніца сёмага класа была дастаўлена 20 лютага ў Мсціслаўскую цэнтральную раённую бальніцу з рознымі траўмамі.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама, следча‑аператыўнай групай устаноўлена, што прыкладна суткі таму 14‑гадовая жыхарка райцэнтра пацярпела ў выніку падзення снегу з даху трохпавярховага будынка.

Праверку праводзіць Мсціслаўскі РАУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула