«Аляксандр Лукашэнка ўжо не «бацька». У Дзень бацькі Тур прыдумаў Лукашэнку новы статус
Прапагандыст Ігар Тур у чарговым выпуску сваёй праграмы ў новае для беларусаў свята — Дзень бацькі — прагнуўся перад Аляксандрам Лукашэнкам з выбітной гнуткасцю. Паводле Тура, Лукашэнка эвалюцыянаваў, і больш не «бацька», а «айцец нацыі».
На думку Тура, «баця ў сям'і — гэта той, хто вырашыць любую праблему ці задачу, а айцец не толькі вырашыць праблему, але і возьмецца навучыць сваіх дзяцей вырашаць гэтую праблему самастойна».
То-бок, не сам зробіць, а дасць параду, як зрабіць.
@nashaniva Як Ігар Тур прагнуўся перад Аляксандрам Лукашэнкам з выбітной гнуткасцю #лукашенко #нашаніва #беларусь #батька #александрлукашенко #белорусы #деньотца ♬ Directed by Leena Kilevaya - Студия Феникс
«Як на мне, Аляксандр Рыгоравіч даўно эвалюцыянаваў з бацькі ў наймудрэйшага айца», — заявіў Тур.