БЕЛ Ł РУС

Лідчук «на слабо» зняў штаны пасярод бара 

24.10.2024 / 15:28

Nashaniva.com

Сябрам стала сумна, і яны вырашылі згуляць у гульню. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Akim Akimov / vecteezy.com

Жыхар Ліды разам з сябрам адпачываў у адной з устаноў. Сябры выпівалі, але ім раптам стала сумна: наведвальнікаў у гэты час у бары не было, паразмаўляць не было з кім.

Хлопцы вырашылі згуляць у гульню «на слабо». Спачатку жаданні былі бяскрыўдныя: напрыклад, выпіць залпам куфаль піва. Але ў нейкі момант адзін з сяброў загадаў іншаму ўстаць, зняць штаны і паказаць голую дупу.

30-гадоваму лідчуку было не «слабо» — ён гэтае жаданне выканаў на вачах у афіцыянтак. Дзяўчаты вырашылі выклікаць міліцыю.

Цяпер на лідчука завялі крымінальную справу за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула