БЕЛ Ł РУС

МЗС рэкамендавала беларусам не ездзіць на Блізкі Усход

26.10.2024 / 22:30

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў заклікала грамадзян Беларусі адмовіцца ад наведвання дзяржаў Блізкага Усходу. Адпаведнае паведамленне было распаўсюджана ў суботу.

Тэгеран, сталіца Ірана. Фота: AP Photo/Vahid Salemi

У МЗС адзначылі, што чарговае абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне небяспечнае некантраляванай эскалацыяй і выклікае сур'ёзную занепакоенасць.

«Нагадваем грамадзянам пра рэкамендацыі ад 2 кастрычніка адносна неабходнасці ўстрымацца ад паездак у краіны рэгіёну», — паведамілі ў Міністэрстве.

Таксама там падкрэслілі, што беларусам, якія жывуць або знаходзяцца цяпер у краінах, закранутых канфліктам, трэба строга выконваць патрабаванні мясцовых уладаў і прытрымлівацца правіл асабістай бяспекі.

Мінулай ноччу Ізраіль нанёс удары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Ірана ў адказ на»шматмесячныя бесперапынныя атакі». Ізраільскія ўлады сцвярджаюць, што пацэлілі ў 20 аб'ектаў.

Чытайце таксама:

Ізраіль нанёс авіяўдары па Іране ў адказ на ракетную атаку Тэгерана ў пачатку кастрычніка. Што вядома

З-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране самалёт сям’і Лукашэнкі ноччу 2 гадзіны кружыў над Баку

З Газы гэтай ноччу эвакуіравалі беларуску з трыма дзецьмі

Каментары да артыкула