У цэнтры Мінска легкавік урэзаўся ў аўтобус
Сёння ранкам на вуліцы Казлова ў Мінску аўтамабіль урэзаўся ў гарадскі аўтобус.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля Seat не заўважыў аўтобус на прыпынку, бо мужчыну асляпіла сонечным святлом.
Ад удару Seat адкінула на аўтамабіль Geely. Кіроўцы аўтамабіляў Geely і Seat дастаўлены ў бальніцу.