БЕЛ Ł РУС

У Маскве два хлопцы з нажом скралі з крамы 25 пачкаў масла

29.10.2024 / 12:33

Nashaniva.com

З маслам у Расіі апошнім часам праблемы, колькасць крадзяжоў гэтага прадукту ўзрасла.

Двое мужчын зайшлі ў прадуктовую краму, пахадзілі па радах, пасля чаго адзін з іх пачаў складаць масла сабе ў заплечнік.

Пры гэтым ён рабіў гэта проста пад камерай назірання, паведамляе Baza. Рабаўнікоў заўважылі, і супрацоўніца крамы паспрабавала іх спыніць, аднак адзін з мужчын дастаў нож.

Паліцыя ўжо затрымала дваіх падазраваных ва ўзросце 29 і 25 гадоў. Супраць іх распачата крымінальная справа па артыкуле аб разбойным нападзе, і за 25 пачкаў масла ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У апошні час у Расіі назіраюцца праблемы з маслам: пастаўкі спыняюцца, а колькасць крадзяжоў у крамах расце.

Прычынай гэтага стаў скачок цэнаў: за год цэны на масла выраслі больш чым на 20%. Калі ў студзені сярэднія рознічныя цэны трымаліся на ўзроўні 876 расійскіх рублёў за кілаграм (9 даляраў), то ў верасні ўжо дасягнулі 1021 рубля (10,5 даляра).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула