БЕЛ Ł РУС

Хезбала прызначыла новага лідара

29.10.2024 / 12:52

Nashaniva.com

Новы кіраўнік — 71-гадовы Наім Касем, які доўгі час быў намеснікам Насралы. Яго афіцыйна зацвердзіла кіраўніцтва Хезбалы.

Наім Касем афіцыйна лічыўся намеснікам Насралы, але не ўваходзіў у блізкае кола кіраўніцтва. У якасці асноўнага пераемніка Насралы на працягу апошніх дзесяці гадоў рыхтавалі Хашыма Сафі ад-Дзіна, яго стрыечнага брата. Аднак Сафі ад-Дзін таксама быў ліквідаваны ў выніку кропкавага авіяўдару неўзабаве пасля забойства Насралы.

Незразумела, ці знаходзіцца Касем у Ліване ці ўжо з'ехаў у Іран. Таксама застаецца адкрытым пытанне, наколькі ён будзе ўцягнуты ў прыняцце рашэнняў. Лічыцца, што рэальная ўлада над групоўкай знаходзіцца ў руках камандзіраў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і менш вядомых лідараў Хезбалы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула