БЕЛ Ł РУС

За год дзіцячая смяротнасць вырасла амаль на 30 працэнтаў

29.10.2024 / 15:46

Nashaniva.com

У апошнія гады колькасць дзяцей, якія гінуць ад няшчасных выпадкаў і іншых знешніх прычын, у Беларусі павялічылася.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле звестак Генпракуратуры, з 2021 года загінулі 444 дзіцяці, сярод іх ёсць 101 выпадак самагубстваў і 12 забойстваў. Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Фіневіч паведаміла падрабязнасці, адзначыўшы, што гэтыя выпадкі знаходзяцца пад пільным кантролем уладаў.

Так, 113 дзяцей патанулі, 70 загінулі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў, 37 — у пажарах, а 21 дзіця загінула ад падзення з вышыні.

Яна падкрэсліла, што толькі за 2024 год у краіне ўжо памерлі 94 дзіцяці, што на 28% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула