БЕЛ Ł РУС

Памёр Аляксандр Якіменка

29.10.2024 / 16:15

Nashaniva.com

Міністэрства спорту і турызму паведаміла пра смерць кіраўніка Беларускай федэрацыі хакея на траве Аляксандра Якіменкі. Яму было 57 гадоў.

Фота: facebook.com/BelarusHockeyFederation

У паведамленні адзначаецца, што Аляксандр Якіменка «ўнёс значны ўклад у развіццё гэтага віду спорту — ён быў не толькі таленавітым кіраўніком, але і сапраўдным энтузіястам сваёй справы». 

Беларускую федэрацыю хакея на траве ён узначальваў з 2017 года, а ў маладосці гуляў у гомельскай камандзе «Лакаматыў» — базавай для тагачаснай зборнай БССР.

Чытайце таксама:

Памёр Алег Елісеенкаў

Памёр Віктар Лук'янаў

Памерла Ларыса Рыжкова

Каментары да артыкула