БЕЛ Ł РУС

Памёр Фёдар Чарняўскі

29.10.2024 / 16:50

Nashaniva.com

28 кастрычніка памёр даследчык шляхецкай генеалогіі часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Фёдар Чарняўскі, паведамілі ў сацсетках ягоныя знаёмыя. Яму было 84 гады.

Фёдар Чарняўскі

Фёдар Чарняўскі нарадзіўся 22 лютага 1940 года ў вёсцы Сярпішчына Лагойскага раёна. У 1964 скончыў Мінскі педагагічны інстытут, дзе ў 1968—1971 гадах вучыўся ў завочнай аспірантуры па спецыяльнасці «эканамічная геаграфія». 

У 1971—2002 гадах працаваў у Беларускім навукова-даследчым і тэхналагічным інстытуце аўтамабільнага транспарту навукова-вытворчага аб’яднання «Аўтатранстэхніка» (з 1971 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1973 загадчык сектара прагназавання развіцця пасажырскага аўтатранспарту агульнага карыстання рэспублікі, з 1981 старшыня прафесійнага камітэту аб’яднання).

Акрамя таго, у вольны час і ўжо будучы на пенсіі даследаваў генеалогію беларускіх шляхецкіх родаў. Падрыхтаваў і выдаў некалькі біяграфічных даведнікаў пра ўраднікаў Мінскага ваяводства з розных галін, аўтар шматлікіх артыкулаў у навуковых і навукова-папулярных выданнях.

Развітанне з Фёдарам Чарняўскім адбудзецца заўтра, 30 кастрычніка, у крэматорыі на Паўночных могілках, пачатак у 11.00.

Чытайце таксама:

Памёр Аляксандр Якіменка

Памёр Алег Елісеенкаў

Памёр Віктар Лук'янаў

Каментары да артыкула