БЕЛ Ł РУС

У Івацэвіцкім раёне мужчына прабіваў адбойным малатком адтуліну ў калодзежы і загінуў

31.10.2024 / 10:50

Nashaniva.com

39-гадовы жыхар Івацэвічаў вырашыў зрабіць уразанне ў каналізацыйны калодзеж і для гэтага адбойным малатком прабіваў адтуліну каля свайго дома.

Мужчына загінуў. Яго цела ў траншэі на наступную раніцу знайшлі сваякі. Медыкі прыехалі на месца і канстатавалі смерць, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

«Устаноўлена, што пры правядзенні работ у траншэі з выкарыстаннем электрычнага абсталявання адбылося кароткае замыканне. Згодна з заключэннем экспертаў, смерць мужчыны наступіла ад паражэння тэхнічным электрычным токам», — гаворыцца ў паведамленні ДКСЭ.

Эксперты нагадваюць, што пры працы з электрычнасцю нельга дакранацца да абсталявання і спрабаваць рамантаваць электраабсталяванне і ланцугі мокрымі рукамі, а таксама выкарыстоўваць зношаныя шнуры з пашкоджанай ізаляцыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула