БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Ісландыі

31.10.2024 / 17:48

Nashaniva.com

Падчас свайго візіту ў Ісландыю беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новай прэзідэнткай гэтай краіны Халай Тамасдоцір, якая заняла пасаду толькі ў жніўні 2024 года.

Падчас сустрэчы з Халай Тамасдоцір. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Тамасдоцір абмяркоўвалі праблему росту рэпрэсій і павелічэнне ціску на беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі як унутры краіны, так і за яе межамі. Таксама закранулі пытанне метадаў вызвалення і спосабы дапамогі палітзняволеным, у тым ліку — людзям, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада.

Акрамя таго, размаўлялі пра важнасць падтрымкі беларускіх незалежных медыя, бізнэсу і культурніцкіх ініцыятыў ды арганізацый, а таксама падтрымкі Украіны.

«Я шчыра ўдзячная Ісландыі за ўсебаковую падтрымку ў дачыненні да беларусаў. Дзякуючы прэзідэнтцы Хале Тамасдоцір і прэм’ер-міністру Б’ярні Бенедыктсану, голас беларусаў пачулі на Паўночнай Радзе — і гэта адкрывае нам шлях для яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва з Паўночнымі краінамі», — заявіла падчас сустрэчы Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Данія дазволіць беларусам заставацца з пратэрмінаванымі пашпартамі

Данія выдаткуе 700 000 еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі і іх сем’яў

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем

Каментары да артыкула