БЕЛ Ł РУС

Украіна нанесла ўдар па яшчэ адной нафтабазе на поўдні Расіі

1.11.2024 / 19:13

Nashaniva.com

У ноч на 1 лістапада ўкраінскі беспілотнік атакаваў нафтабазу ў горадзе Светлаград Стаўрапольскага краю, паведаміў губернатар рэгіёну Уладзімір Уладзіміраў.

Фота з сацсетак

Паводле звестак Уладзіміра Уладзімірава, дрон упаў на тэрыторыі аб'екта, пры гэтым ніхто нібыта не пацярпеў, піша The Moscow Times.

Відэазапіс з момантам удару беспілотніка апублікаваў тэлеграм-канал Baza. На кадрах відаць, як пасля прылёту дрона адбыўся выбух і пачаўся пажар побач з адным з рэзервуараў.

Яшчэ адно відэа ўдару размясціў у сябе тэлеграм-канал «Осторожно, новости». На ім супрацоўнікі бяспекі абмяркоўваюць прылёт лятальнага апарата. Адзін з іх адзначае, што спрацавала абарона — спецыяльная металічная сетка, якая была ўсталяваная вакол рэзервуара з палівам.

Светлаград размешчаны ў Пятроўскай акрузе Стаўрапольскага краю, за 80 км на паўночны ўсход ад Стаўрапаля. У горадзе знаходзіцца светлагорская нафтабаза кампаніі «Раснафта-Стаўраполле».

Чытайце таксама:

Найбуйнейшая нафтабаза ў Крыме можа быць практычна цалкам знішчана

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

У Варонежскай вобласці на нафтабазе адбыўся пажар з-за ўдару дрона

Пажар на нафтабазе ў Растоўскай вобласці нарэшце патушылі

«Мы збіраем іх, як IKEA». Украіна пры дапамозе заходніх тэхналогій сама стварае дроны, якімі атакуе Расію

Каментары да артыкула