Ізраіль паведаміў пра ліквідацыю яшчэ аднаго члена палітбюро ХАМАС
На поўдні сектара Газа ў выніку авіяўдару быў забіты адзін з членаў палітбюро ХАМАС Із ад-Дзін Касаб, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ).
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Hassan Ammar/ AP
«Касаб адказваў за стратэгічныя і вайсковыя стасункі ХАМАС з іншымі групоўкамі ў сектары Газа, а таксама валодаў паўнамоцтвамі кіраваць тэрарыстычнымі нападамі супраць Ізраіля», — гаворыцца ў паведамленні ЦАХАЛ.
Чытайце таксама:
Цела кіраўніка ХАМАС Сінвара могуць абмяняць на закладнікаў