БЕЛ Ł РУС

У нямецкай мове знайшлося слова з 67 літар

2.11.2024 / 11:01

Nashaniva.com

Абноўлены спіс самых доўгіх слоў нямецкай мовы.

З-за асаблівасцяў нямецкай граматыкі ў мове мноства доўгіх тэрмінаў, складзеных з некалькіх слоў. У розных дапаможніках часта прыводзіцца тое ці іншае «самае доўгае слова».

Цяпер свой рэйтынг склаў Duden — адзін з найбольш аўтарытэтных слоўнікаў нямецкай мовы, піша Bild.

Яго спецыялісты вывучылі доўгія словы, якія сустракаліся ў СМІ не менш за пяць разоў за апошнія 10 гадоў. У ліку лідараў:

Grundstücksverkehrsgenehmigungszuständigkeitsübertragungsverordnung (67 літар). Гэта можна перавесці як «Правіла аб перадачы юрысдыкцыі пры дазволе на здзелку з зямельным участкам».

Straßenentwässerungsinvestitionskostenschuldendienstumlage (58 літар). «Адлічэнні на абслугоўванне доўгу за інвестыцыі пры дрэнажы дарог».

Kurzfristenergieversorgungssicherungsmaßnahmenverordnung (56 літар). «Правіла аб кароткатэрміновых мерах па гарантаванні бяспекі энергазабеспячэння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула