БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг

2.11.2024 / 15:29

Nashaniva.com

Артур Молчан і Артур Канапацкі прысуджаныя да 6 месяцаў калоніі. Такое рашэнне 31 кастрычніка абвясціла суддзя Святлана Братанава, піша Брэсцкая вясна.

Само судовае слуханне праходзіла ў паказальным рэжыме, па-за будынкам суда, перад навучэнцамі політэхнічнага і аграрнага каледжаў.

Канапацкага і Молчана ў прысутнасці публікі паказальна ўзялі пад варту пасля абвяшчэння прысуду.

Сутнасць прэтэнзій да Молчана і Канапацкага была ў тым, што летам 2021 года ў Дзятлавічах знялі з крамы дзяржфлаг, а пасля нібыта спалілі ў лесе. Такім чынам, па версіі абвінавачвання і суддзі, адбылося злачынства «здзек з дзяржсімвала» (артыкул 370 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула